Улады Мінска актывізуюць проціэпідэміялагічныя меры

8 апреля 2020
У сталіцы актывізуюць проціэмідэміялагічныя меры. Як расказалі ў Мінгарвыканкаме,  пад пільнай ўвагай бальніцы і паліклінікі, якія ў поўным аб'ёме павінны быць забяспечаны неабходнымі сродкамі абароны, у тым ліку індывідуальнымі. Дарэчы, больш за 15 мінскіх прадпрыемстваў выказалі ініцыятыву, напрыклад, па пашыве аднаразовых масак. І як сёння  ўдакладнілі ў мэрыі, у Мінску ў рэжыме самаізаляцыі зараз знаходзяцца 2148 чалавек. Гэта гараджане, якія вярнуліся з краін, дзе зарэгістраваны выпадкі каранавіруса, а таксама кантакты першага ўзроўню. Пры гэтым  нямала выпадкаў, калі такі рэжым ігнаруецца. Мінгарвыканкам заклікае гараджан больш адказна ставіцца да мер засцярогі, а таксама адмовіцца ад масавых мерапрыемстваў.

Як адзначылі ў сталічнай мэрыі, прадпрыемствы і арганізацыі могуць самастойна вырашаць магчымасць працы супрацоўнікоў дыстанцыйна. Імавернасць абмежавання работы гандлёвых цэнтраў і забаўных устаноў таксама прымаецца кіраўніцтвам.