Сёння аднаму з самых папулярных акцёраў на постсавецкай прасторы - Уладзіміру Гасцюхіну - 75. Народнага артыста Беларусі павіншаваў прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Уладзімір Гасцюхін запатрабаваны, нягледзячы на ўзрост: прама зараз удзельнічае ў міжнародным кінапраекце, здымкі праходзяць у Еўпаторыі. Сёння ў партфоліа - больш як 120 роляў. Адна з лёсавызначальных - партызан Рыбак у фільме "Узыходжанне" па аповесці Быкава "Сотнікаў". Тады прастой рабочы сцэны родам з Урала абышоў на спробах нават Уладзіміра Высоцкага. Вынік - прыз за лепшую мужчынскую ролю на Міжнародным фестывалі ў італьянскім Сан-Рэма.
Адмовіўся ад службы ў знакамітых тэатрах на Таганцы і ў "Сучасніку" дзеля роляў і кахання ў Беларусі. Адным з першых увайшоў у трупу Тэатра-студыі кінаакцёра. І паралельна, пачынаючы з 70-х і па гэты дзень - мінімум па дзве маштабныя кінапрацы за год.
Уладзіміру Гасцюхіну - 75!
10 марта 2021













