Уладзімір Жаўняк правёў асабісты прыём грамадзян у Сянно

5 апреля 2019

Каб вострых пытанняў было менш, трэба быць больш уважлівым да людзей. Так лічыць намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзімір Жаўняк. Сёння ён правёў асабісты прыём грамадзян у Сянно. Пытанні гучалі розныя: ад газіфікацыі да прызначэння пенсій. На прыём прыйшлі не толькі жыхары Сенненскага раёна, але і Віцебска, Оршы, Бешанковічаў і Мінска. Былі і калектыўныя звароты, напрыклад, ад жыхароў аднаго са сталічных інтэрнатаў - аб нязгодзе з высяленнем з аварыйнага жылля. Адразу два чалавекі прыехалі з Бешанковіцкага раёна з просьбай аб працаўладкаванні.

Па меркаванні Уладзіміра Жаўняка, такія сустрэчы даюць магчымасць ацаніць працу ўлад. Як паказаў прыём грамадзян сёння, некаторыя пытанні можна было вырашыць на месцах. Шматлікія праблемы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта ўзяў на асабісты кантроль.