Уладзімір Вашчанка: Сістэма папярэджання і ліквідацыі надзвычайных здарэнняў павінна змяняцца ў адпаведнасці з часам

12 мая 2019
Беларуская цэнтралізаваная сістэма папярэджання і ліквідацыі надзвычайных здарэнняў павінна змяняцца ў адпаведнасці з часам. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр падчас збору кіруючага складу дзяржсістэмы па надзвычайных сітуацыях. Такія мерапрыемствы праводзяцца раз на тры гады. На палігоне МНС адбыліся паказальныя вучэнні з прыцягненнем авіяцыі. Ратавальнікі сумесна з іншымі ведамствамі ліквідавалі рознага роду пажары і надзвычайныя сітуацыі. Кіраўнік ведамства Уладзімір Вашчанка адзначыў, што кіраўнікі органаў дзяржкіравання павінны валодаць сітуацыяй у сферы бяспекі. 

Акрамя таго, кіраўнікам дзяржкіравання прадэманстравалі выратавальную тэхніку, найноўшыя ўзоры баявога адзення пажарных. Сёння практычна ўсё, што стаіць на ўзбраенні МНС (ад экіпіроўкі да машын),  беларускай вытворчасці.