Уладзімір Спасовіч у "Вялікім рэпартажы"

30 января 2015

Прававед, мысліцель і рэфарматар. Дзякуючы яму, права стала законам. "Кароль рускай адвакатуры" Уладзімір Спасовіч. Менавіта яго прынцыпы агульнаеўрапейскага крымінальнага права працуюць і ў нашы дні. 

Ці забыта імя вялікага земляка? Што стала сэнсам жыцця навукоўца? І як выхадзец Рэчыцы стаў прататыпам для рамана Дастаеўскага? Глядзіце "Вялікі рэпартаж" сёння вечарам на "Беларусь 1".