Старшыня Саюза журналістаў Расіі Уладзімір Салаўёў правёў майстар-клас у БДУ

23 февраля 2019

Перадаць вопыт і веды. Напярэдадні з майстар-класам для будучых работнікаў СМІ і палітолагаў на факультэт журналістыкі БДУ прыехаў старшыня Саюза журналістаў Расіі Уладзімір Салаўёў. Мэтр навінавага жанру расказаў студэнтам, як і дзе шукаць інфармацыю, якія пункты судакранання маюць калегі з дружалюбных краін, а таксама падзяліўся гісторыямі з прафесійнага вопыту. Адказваючы на пытанні маладой аўдыторыі, госць падкрэсліў, што ўдасканаленне ведаў у сваёй дзейнасці - шлях да поспеху ў прафесіі.

Уладзімір Салаўёў, старшыня Саюза журналістаў Расіі: "Мы зараз хочам зрабіць курсы павышэння кваліфікацыі для журналістаў па ўсіх напрамках журналістыкі: і тэлебачанне, і радыё, і Інтэрнэт, на якія будзем запрашаць і беларускіх журналістаў".

Нагадаем, напярэдадні было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Беларускім саюзам журналістаў і Саюзам журналістаў Расіі.