Уладзімір Шаліхін. "Нашы. Рэтра" на "Беларусь 1"

15 января 2016

Гэты піяніст са сцэны філармоніі нёс не музыку, а слова. Бліскучы канферансье, сустрэцца з якім марылі як гледачы, так і зоркі: Абразцова, Рыхтэр, Мансерат Кабалье. Зняўшы канцэртны фрак, ён спяшаўся расказаць беларусам галоўныя навіны краіны. А бліжэй да паўночы запрашаў меламанаў на тэлесустрэчы ў праграмах "Ад А да Я" і "Камертон". Інтэлігент і дэндзі, які ўвайшоў у залаты спіс заснавальнікаў БТ. Уладзімір Шаліхін - вуснамі калег і вучняў. Глядзіце сёння "Нашы. Рэтра" на "Беларусь 1" пасля "Панарамы"!