Уладзімір Шантаровіч - сёння ўвечар у праекце "Буйным планам"

24 ноября 2016

Як з дапамогай ДНК убачыць будучых чэмпіёнаў? І чым трэба ахвяраваць дзеля спартыўнай славы? Галоўны трэнер нацыянальнай каманды Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ Уладзімір Шантаровіч стаў госцем Марата Маркава. Сёння ўвечар - новы выпуск праекта "Буйным планам". Размова пойдзе і аб справе беларускіх весляроў: яшчэ не пастаўленая кропка ў сітуацыі з адхіленнем каманды ад Алімпіяды. Адразу пасля "Панарамы" Уладзімір Шантаровіч шчыра і эмацыйна пра спорт і сваю сям'ю!