Уладзімір Пуцін прыбыў з візітам у Беларусь

23 ноября 2023
Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін прыбыў з візітам у Беларусь, перадае БЕЛТА.

У Мінску 23 лістапада пад старшынствам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі адбудзецца сесія Савета калектыўнай бяспекі (СКБ) АДКБ. Члены СКБ абмяркуюць актуальныя праблемы міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, вызначаць задачы, а таксама прымуць шэраг дакументаў, накіраваных на забеспячэнне інтарэсаў калектыўнай бяспекі.