У дадатны бок змяняецца і імідж Беларусі на сусветнай арэне. Як заявіў у эксклюзіўным інтэрв'ю "Галоўнаму эфіру" Міністр замежных спраў нашай краіны - гэта навочна выявілася і ў адмове падтрымаць крытычную рэзалюцыю супраць нашай краіны на сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ. Уладзімір Макей таксама растлумачыў, чаму галасаванне за Мінскую дэкларацыю з лікам 43:43 было нічыёй у нашу карысць. Як зменіцца геаграфія нашай прысутнасці ва ўмовах акрыяння сусветнай эканомікі? Як Беларусь прасоўвае сумяшчальнасць у Вялікай Еўропе падчас старшынства ў Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятыве? Эксклюзіўнае інтэрв'ю з Міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем. Глядзіце ў гэтую нядзелю ў выніковай праграме "Галоўны эфір".













