Уладзімір Макей прымаў удзел у працы 73-й сесіі Генасамблеі ААН

4 октября 2018

З высокай трыбуны ён прадставіў пазіцыю Беларусі па рэфармаванні Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, а таксама па пытаннях дасягнення Мэт устойлівага развіцця, міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі. Таксама адбылася сустрэча Уладзіміра Макея з Генеральным сакратаром ААН Антоніу Гутэрэшэм. Аб выніках візіту і знакавых момантах - з кіраўніком знешнепалітычнага ведамства пагутарыў наш спецыяльны карэспандэнт Міхаіл Камадоўскі (відэа).

Поўную версію эксклюзіўнага інтэрв'ю з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем глядзіце ў гэтую нядзелю ў "Галоўным эфіры".