Уладзімір Макей і Сяргей Лаўроў абмеркавалі вяртанне грамадзян

26 марта 2020
Тэлефонная гутарка адбылася паміж кіраўнікамі МЗС Беларусі і Расіі. Уладзімір Макей і Сяргей Лаўроў дамовіліся сумесна вырашаць пытанне па вяртанні дамоў беларускіх турыстаў, якія трапілі ў цяжкае становішча з-за закрытых меж. Нагадаем, з заўтрашняга дня Расія цалкам спыняе пасажырскія авіязносіны. У гэтай сувязі вырашана працягнуць выразнае сістэмнае ўзаемадзеянне паміж знешнепалітычнымі ведамствамі дзвюх краін па вырашэнні вострых пытанняў.