Уладзімір Каранік прызначаны на пасаду губернатара Гродзенскай вобласці

22 августа 2020
Для Уладзіміра Караніка  Гродзенскі выканкам стане чацвёртым месцам працы. Пасля заканчэння інстытута  ён 15 гадоў адпрацаваў у РНПЦ анкалогіі, 8 гадоў галоўным урачом онкадыспансера і год кіраваў медыцынскім ведамствам. Нашы калегі сталі сведкамі цёплага прыёму Уладзіміра Караніка на гродзенскай зямлі. Дарэчы, сам Уладзімір Каранік нарадзіўся і вучыўся ў Гродне, тут нямала і яго былых пацыентаў. 

Жыхар Гродна Ігар Дзергачоў з Уладзімірам Каранікам знаёмы з 2001 года. Менавіта тады мужчыне дыягнаставалі злаякасную пухліну лёгкага. Аперацыя прайшла паспяхова. Сёння гродзенец не толькі дзякаваў свайму ўрачу, але і выказаў сваё меркаванне па сітуацыі з цкаваннем.