Уладзімір Гасцюхін сёння вечарам у "Актуальным інтэрв'ю"

16 марта 2016

Яго называюць адным з самых запатрабаваных беларускіх акцёраў, чалавекам з народа, які пакарыў сцэну. Больш за сто роляў у кіно, тэатры і мільёны прыхільнікаў. Народны артыст Беларусі Уладзімір Гасцюхін: пра што марыць улюбёнец публікі, як рыхтуецца да новых роляў і чаму любіць бываць там, дзе не працуе нават компас? Пра гэта сёння ў "Актуальным інтэрв'ю". Адразу пасля "Панарамы".