Уладальнікі веласіпедаў на ўзмоцненым кантролі ДАІ

26 апреля 2019

Веласіпедыст загінуў пад коламі фуры ў Слуцкім раёне. Акалічнасці ранішняга ДТЗ зараз высвятляюць спецыялісты Следчага камітэта. У дачыненні да вадзіцеля аўтацягніка заведзена крымінальная справа.

Дзяржаўтаінспекцыя правярае аматараў круціць педалі на веданне правіл дарожнага руху. З веласіпедыстамі праводзяцца прафілактычныя размовы, ім нагадваюць быць уважлівымі каля праезных частак. Пад пільнай увагай перасячэнне пешаходных пераходаў, а таксама рух уздоўж хуткасных магістраляў.

ДАІ нагадвае: парушальнікаў правіл веласіпеднага руху можа чакаць штраф да 75 рублёў.