Уладальнікі цырульняў, майстэрань і пральняў зараз могуць зарэгістравацца ў рэестры бытавых паслуг праз Інтэрнэт

3 марта 2015

Раней трэба было звяртацца асабіста ў мясцовы выканкам альбо адпраўляць ліст па пошце. Падаць заявы на ўключэнне ў рэестр трэба да 1 чэрвеня, бо пасля гэтай даты дзейнасць суб'ектаў гаспадарання будзе лічыцца нелегальнай.

Аксана Падарожная, намеснік начальніка ўпраўлення Міністэрства гандлю Беларусі: "Будзе створаны новы інтэрфейс, які дазваляе суб'екту гаспадарання без адрыву ад асноўнай вытворчай дзейнасці зарэгістравацца ў рэестры. На сённяшні дзень у рэестры зарэгістравана больш за 1800 суб'ектаў гаспадарання. Найбольшая актыўнасць адзначаецца ў Брэсцкай вобласці".

Зараз у Беларусі каля 35 тысяч суб'ектаў гаспадарання аказваюць бытавыя паслугі. У рэестры спажывец можа даведацца пра кожнага з іх, пра віды паслуг і тым самым засцеражэ сябе ад няякасных і нелегальных.