Уладальнікам прыватных дамоў у Мінску пачалі выдаваць бясплатныя кантэйнеры для смецця

5 июня 2019
Да верасня пяць тысяч ёмістасцей еўрастандарта, па 120 літраў кожная, атрымаюць жыхары Маскоўскага, Кастрычніцкага і Фрунзенскага раёнаў. Новая практыка збору адходаў палепшыць санітарны стан горада і павысіць эфектыўнасць работы службаў па вывазе смецця.

У далейшым абслуговыя кампаніі будуць вывозіць толькі адходы, сабраныя ў такія пластыкавыя кантэйнеры. Зараз вываз смецця ў прыватным сектары арганізаваны два разы на тыдзень.