Уладальніка буйной сумы грошай шукае сталічная міліцыя

19 августа 2016

Напярэдадні знайшла іх у раёне станцыі метро "Барысаўскі тракт" мінчанка, якая праходзіла міма. Жанчына адразу выклікала нарад міліцыі. Праваахоўнікі адвезлі грошы ў Першамайскае РУУС. Дакладная сума, у якой валюце і іншыя прыметы знаходкі не паведамляюцца, каб пазбегнуць вялікага наплыву ахвотнікаў прысвоіць чужое. Вернуць сродкі таму чалавеку, які правільна паведаміць, што і колькі менавіта згубіў.