Смачны сезон восеньскіх кірмашоў

21 сентября 2018

У гэтыя выхадныя ў Мінску каля Палаца спорту будзе прапанаваны шырокі асартымент агародніны і садавіны. Прадукцыю, у тым ліку і мяса-малочную, у сталіцу вязуць фермеры і сельгаспрадпрыемствы Гродзенскай вобласці. Сёлета ўпершыню на кірмашах можна набыць хатнія кулінарныя вырабы і выпечку.

Апошнія вераснёвыя выхадныя ў сталіцы завершацца прэзентацыяй ураджаю ад Магілёўскай вобласці. Гандлёвыя рады з іх прадукцыяй разгорнуцца ля “Чыжоўка-Арэны”. Вітамінны марафон працягнецца да 4 лістапада. Разам з тым ва ўсіх раёнах Мінска будуць арганізаваны міні-кірмашы.