"Смак Францыі" ў Мінску

15 марта 2018

Мінск далучаецца да Міжнароднага гастранамічнага фестывалю "Смак Францыі". 18 сталічных устаноў гатовыя прапанаваць сэт з трох класічных страў гэтай краіны. Усяго ж 21 сакавіка Bon appetite прагучыць адначасова на 5 кантынентах у гонар самай вялікай французскай вячэры. Для Мінска гэта ўжо 4-ы фестываль "Смак Францыі". Фінальнай гала-вячэры будзе папярэднічаць майстар-клас ад знакамітага шэф-повара Марка Ульрыха.