Візы ў Індыю і Егіпет даражэюць

3 мая 2017

Візы даражэюць у два з паловай раза. Змяніўся консульскі збор у Індыю. Замест 40 долараў турыстам прыйдзецца заплаціць 100. Астатнія ўмовы пры гэтым засталіся ранейшымі. Той жа пакет дакументаў і дадатковы збор прыкладна 3 рублі.

Кошт візы павялічыцца і па егіпецкім напрамку - з 25-ці на 60 долараў. Рашэнне ўступіць у сілу з 1 ліпеня. Такая мера абумоўлена ростам цэн, эканамічнымі і фінансавымі праблемамі. Нагадаем, апошні раз Каір павышаў кошт віз тры гады таму.