Віцэ-прэм'ер Уладзімір Дворнік пачаў выконваць свае абавязкі

9 апреля 2019

Віцэ-прэм'ер Уладзімір Дворнік, які будзе курыраваць сельскую гаспадарку, сёння афіцыйна пачаў выконваць свае абавязкі. Яго прадставілі Савету Міністраў на пасяджэнні прэзідыума. Акрамя таго, Уладзімір Дворнік будзе адказваць за развіццё лясной і прыродаахоўнай гаспадаркі, працаваць у цесным звязку з канцэрнам "Белдзяржхарчпрам", Белкаапсаюзам і Дзяржкаммаёмасці ў частцы зямельных адносін.