Віцэ-прэм'ер Анатоль Калінін пра вынікі прыёму грамадзян у Жабінцы

13 июля 2017

Пра тое, што пераход ад указа № 585 да ўказа № 240 павінен быць плаўным, заявіў сёння і віцэ-прэм'ер Анатоль Калінін пасля прыёму грамадзян у Жабінцы. Адно з пытанняў датычылася менавіта падтрымкі шматдзетнай сям'і пры будаўніцтве жылля.

Анатоль Калінін, намеснік прэм'ер-міністра Беларусі: "Указ № 240 стварае новы механізм крэдытавання. Дзе мы ў большай меры зможам прыцягнуць рэсурсы нашых камерцыйных банкаў, чым бюджэту, а бюджэт будзе субсідзіраваць гэтую стаўку па паніжэнні крэдытнай нагрузкі. Галоўны акцэнт будзе накіраваны на шматдзетныя сем'і і дзяцей-сірот. Мы павінны зараз выпрацаваць механізм, па якім грамадзяне, якія крэдытаваліся паводле папярэдняга ўказа, не гублялі сувязь з цяпер дзеючым уведзеным указам".

Сёння ў Брэсце віцэ-прэм'ер прыняў удзел і ў інфармацыйна-тлумачальнай нарадзе, на якой разглядаліся пытанні рэалізацыі ўказа № 240 на месцах. Такія мерапрыемствы пройдуць ва ўсіх рэгіёнах Беларусі.