Нягледзячы на тое, што раёны і вобласці ўжо адзначаюць "Дажынкі", увесь кошык сельгаскультур яшчэ не сабраны. Працы на палях працягваюцца. Да зерневых і кукурузы ў засекі складваем гародніну і адпраўляем на перапрацоўку рапс. Сёлета плануем павялічваць аб'ёмы вытворчасці рапсавага алею і продажу яго ў гандлёвай сетцы.
Вывучаем і сусветны харчовы рынак, каб бачыць нішы, куды і за колькі можна прадаць свае лішкі. Аграрыі гавораць: ураджай у Беларусі сёлета добры, будзем забяспечаныя сваімі прадуктамі да вясны. У гэтым нашага карэспандэнта Святлану Лук'янюк запэўніў віцэ-прэм'ер Аляксандр Субоцін, падводзячы вынікі уборачнай кампаніі.
Віцэ-прэм'ер Аляксандр Субоцін падвёў вынікі ўборачнай кампаніі
27 сентября 2020













