Вітрыны сталічных універмагаў упрыгожылі святочныя дэкарацыі
24 ноября 2020
Змянілі свой дэкор на навагодні і вітрыны галоўных сталічных
універмагаў. Да афармлення падышлі арыгінальна. Акрамя яркіх гірляндаў і
рознакаляровых ёлачак, жыхарам і гасцям сталіцы прыйдуцца даспадобы і папяровыя
рухомыя інсталяцыі. Не абышлося і без класічных сюжэтаў. Наведвальнікі
ўнівермагаў могуць паназіраць за падрыхтоўкай казачных эльфаў да Новага года. Яркімі
агнямі будуць ззяць не толькі вітрыны, святочная ілюмінацыя з'явіцца на
цэнтральных праспектах і многіх іншых лакацыях горада. Ацаніць светлавую феерыю
можна будзе ў сярэдзіне снежня.













