Вітрыны сталічных універмагаў набылі новы вобраз

13 марта 2018

Подых вясны ў стылі мінімалізм. Вітрыны сталічных універмагаў набылі новы вобраз. За шклом на фоне ўзораў квітнеюць рознакаляровыя букеты і пераліваюцца марскія глыбіні. Вясновыя сюжэты дапаўняюць надпісы на розных мовах. Упрыгожваюць вітрыны пераважна яркія адценні – фіялетавы, жоўты і блакітны. Дарэчы, мастакі ў гэтым сезоне выбралі даволі лаканічны стыль і мінімум дэталяў.

Акцэнт робяць і на рухомыя элементы. Так, у вітрынах ажываюць лялькі-марыянеткі і рознакаляровыя фігуры ў тэхніцы арыгамі.