Вітрыны сталічных магазінаў гатовыя да Новага года

2 декабря 2018

Мультфільмы, дынамічныя сняжынкі і фотазоны на беларускай мове. Вітрыны сталічных магазінаў гатовыя да Новага года. Некаторыя гандлёвыя пункты да святочнага інтэр'еру за шклом падышлі асабліва - загадзя распрацоўвалі дызайн-праекты, рукамі стваралі штучныя ўпрыгажэнні і нават запрасілі прафесійных мастакоў. Дабаўляюць навагодняга настрою рознакаляровыя агеньчыкі, фларыстычныя кампазіцыі, снегавікі і дызайнерскія ёлкі.

У сярэдзіне снежня сталіцу ўпрыгожыць і святочная вулічная ілюмінацыя.