Вітрыны магазінаў у Мінску становяцца навагоднімі

14 ноября 2018

Першым дызайн стаў абнаўляць сталічны ўнівермаг. Сёлета, паводле задумкі, галоўныя гераіні вітрын - сняжынкі - 8 дэкаратыўных аб'ектаў. Запланавана, што сюжэты ў кожным акне будуць рознымі.

Масава аздабляць вітрыны, фасады і залы гандлёвыя цэнтры пачнуць у найбліжэйшыя дні. А завяршыць падрыхтоўку навагодніх інтэр'ераў плануецца ў першыя дні снежня.