Вітольд Ермалёнак - сёння ў праекце "Нашы" на "Беларусь 1"

23 января 2015

За некалькі дзясяткаў гадоў тысячы неацэнных знаходак: ад старажытных манет да рэдкіх кніжных выданняў. Школьны настаўнік з Міёраў сабраў музей рарытэтаў розных эпох і краін. Гісторык, падарожнік, але сам пра сябе ён ганарліва гаворыць: краязнаўца. Свой першы экспанат знайшоў у 5 гадоў, і з тых часоў нюх на навуковыя сенсацыі яго не падманвае. 

Вітольд Ермалёнак сёння ў праекце Агенцтва тэленавін "Нашы" на "Беларусь 1".