Віцебскі чыгуначны вакзал прызнаны лепшым у Беларусі

7 августа 2013

Віцебскі чыгуначны вакзал прызнаны лепшым у Беларусі па санітарным стане і добраўпарадкаванні. Другое месца па выніках штогадовага агляду заняў Мінск-Пасажырскі. Віцебскі вакзал - адзін з найстарэйшых на беларускай чыгунцы, сёлета яму 147 гадоў. Ён неаднаразова абнаўляўся. Апошні раз у 2007 годзе. Падчас агляду ўлічваліся архітэктурная выразнасць, афармленне фасадаў і якасць абслугоўвання пасажыраў.