Віцебскія кардыяхірургі правялі першую ў рэгіёне трансплантацыю аорты

2 октября 2015

Аперацыю зрабілі 75-гадоваму пацыенту. Дзесяць гадоў таму замест закупоранага сасуда яму паставілі пратэз. З часам штучны матэрыял быў інфікаваны, таму экстранна спатрэбілася новае ўмяшанне. Віцебскія ўрачы звярнуліся да тэхналогіі, якую выкарыстоўваюць хірургі Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра "Кардыялогія", і замянілі пратэз донарскай аортай. Падобныя аперацыі належаць органнай транспланталогіі, тэхнічна вельмі складаныя і пакуль выконваюцца толькі ў Мінску і зараз ужо ў Віцебску.

Мікалай Лойка, кардыяхірург аддзялення кардыяхірургіі Віцебскай абласной клінічнай бальніцы: "Аперацыя ўнікальная. Выкананая ў нашым рэгіёне ўпершыню, доўжылася яна 4,5 гадзіны. Аперацыя досыць цяжкая для пацыента. Зараз яго стан адпавядае таму стану, які і павінен быць пасля аперацыі. Праводзіцца кансерватыўнае лячэнне, накіраванае на папраўку".

У Віцебскай абласной клінічнай бальніцы робяць усе стандартныя аперацыі на сэрцы. Часта яны носяць малаінвазіўны характар і праводзяцца на сэрцы, якое працуе. Такія ўмяшанні тэхнічна складаныя, але для пацыентаў меней траўматычныя.