Віцебскія бібліятэкары стварылі буктрэйлеры да кніг пра Вялікую Айчынную вайну

15 мая 2015

Арганізатарам конкурсу выступіла Віцебская абласная бібліятэка імя Леніна. Перад удзельнікамі стаяла задача не толькі прадумаць сцэнарый відэароліка, але і авалодаць мантажом. Арганічнасць спалучэння відэа, гукавога суправаджэння і зместу кнігі, а таксама арыгінальнасць відэаролікаў ацэньвала журы.

За час конкурсу створана 20 відэаролікаў да кніг беларускіх і замежных аўтараў. Хутка буктрэйлеры з'явяцца ў Інтэрнэце.