Эстафета ў гонар 105-годдзя з дня стварэння пагранічнай службы праходзіць уздоўж дзяржаўнай мяжы Беларусі. Старт быў дадзены ў Мінску ля памятнага знака "Вартавым мяжы ўсіх пакаленняў". Першай з абласцей эстафету прыняла Віцебская. Маштабную памятную акцыю беларускія пагранічнікі праводзяць сёмы раз з моманту набыцця краінай незалежнасці.
Эстафетная група пераадолее больш за 5 тысяч кіламетраў. Фінішуюць пагранічнікі ў Мінску ў сваё прафесійнае свята - 28 мая. Падрабязнасці ў Марыны Раманоўскай (відэа).













