Віцебская вобласць рыхтуецца да абароны сваіх меж

4 февраля 2014

Праверка боегатоўнасці Узброеных Сіл Беларусі спусцілася з нябёсаў на зямлю. Асабісты склад злучэнняў ВПС і войскаў СПА вярнуліся на месцы пастаяннай дыслакацыі. Да абароны сваіх меж зараз рыхтуецца Віцебская вобласць. Тут скончана фарміраванне органаў кіравання і падраздзяленняў тэрытарыяльнай абароны. Для гэтага з запасу выкліканы шэраг вайскоўцаў. Ім прыйдзецца абнавіць ваенныя веды і падцягнуць практычныя навыкі.


Нагадаем, тэрытарыяльная абарона грунтуецца на адміністрацыйным прынцыпе. На абарону становяцца не толькі прафесійныя вайскоўцы, але і служачыя ўнутраных войскаў, міліцыі, ваенізаванай аховы.