Віцебская вобласць - вачамі расійскіх журналістаў

15 октября 2014
Расійскія журналісты працягваюць знаёміцца з эканамічным патэнцыялам Віцебскай вобласці. Напярэдадні пачаўся прэс-тур па паўночным рэгіёне Беларусі. Ён праходзіць па ініцыятыве беларускага боку ўжо 12 гадоў запар. Сто журналістаў, якія прадстаўляюць федэральныя і рэгіянальныя СМІ Расіі, наведалі выставу прадукцыі кампаній рэгіёна. Азнаёміліся з сучаснай тэхналогіяй дрэваапрацоўкі на прадпрыемстве Віцебскдрэў. Пабывалі на сучаснай малочна-таварнай ферме. А сёння прэс-тур прадоўжыцца ў Полацку і Наваполацку. У праграме - наведванне Полацкага дзяржуніверсітэта, Сафійскага сабора і Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра.