Лыжная эстафета, спаборніцтвы па перацягванні каната, армрэслінгу, гіравым спорце - у Гарадку Віцебскай вобласці праходзіць вялікае спартыўнае свята. Яно аб'яднала ўсе раёны Віцебскай вобласці. На старт выйшлі прадстаўнікі ўлады, працоўныя калектывы, студэнты, навучэнцы. Падтрымаць удзельнікаў спаборніцтваў прыехалі сотні балельшчыкаў.
На адкрытай пляцоўцы гучыць музыка, разгорнуты гандаль, працуе палявая кухня, адчынены пункты пракату інвентару.
Віцебская лыжня - 2021
27 февраля 2021













