Віцебск святкуе 1044-ы дзень нараджэння

23 июня 2018

Гулянні прадоўжацца ўсе выхадныя. Горад на Заходняй Дзвіне ганарыцца сваёй багатай гісторыяй і выбітнымі асобамі.

Самыя цяжкія выпрабаванні Віцебск перажыў падчас Вялікай Айчыннай вайны. Ён быў разбураны больш чым на 90%. Горад адраджалі з попелу.

Цэнтральнай пляцоўкай двухдзённага свята стане плошча Перамогі. Сёння тут адбудуцца канцэрты, а заўтра на галоўнай плошчы горада - Дзень моладзі. Жыць у святочным рытме будзе ўвесь горад. У афішы - літаратурныя гасцёўні, танцавальныя майстар-класы, перформансы, вернісажы, свята званоў. Таксама адбудзецца ўрачыстае адкрыццё адразу двух помнікаў.