Віцебск першым у Беларусі трапіў у Глабальную сетку гарадоў ЮНЕСКА, якія навучаюцца

19 октября 2018

Аб гэтым паведаміў намеснік міністра замежных спраў Алег Краўчанка. Па сутнасці, горад, які навучаецца, выводзіць адукацыю за рамкі класічных ВНУ, стварае новыя магчымасці для кар'ернага росту і перамены ў сектары занятасці, а таксама дапамагае развіць патэнцыял жыхароў.

Сярод краін-суседзяў Беларусі гарады, якія навучаюцца, ёсць у Латвіі, Літве, Расіі і Украіне. Яны ўдзельнічаюць у міжнародным дыялогу па пытаннях палітыкі, экалогіі, эксперыментальных даследаванняў, а таксама будуюць эканоміку, заснаваную на новых ведах. У цэлым сетка аб'ядноўвае гарады больш як з 50 краін свету.