Віцебск адзначае вызваленне ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

26 июня 2018

Сёння асаблівая дата ў гісторыі Віцебска. Абласны цэнтр адзначае вызваленне ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Падчас Вялікай Айчыннай вайны горад на Дзвіне перажыў страшныя выпрабаванні. Ён быў практычна поўнасцю разбураны. Акупанты разбамбілі дамы, прадпрыемствы, помнікі архітэктуры. Вызвалены 26 чэрвеня горад у 1944 годзе ляжаў у руінах. Памяць загінуўшых у Віцебску сёння ўшануюць на плошчы Перамогі. Да мемарыяла ў гонар савецкіх воінаў, партызан і падпольшчыкаў ускладуць кветкі.