Віцебск адзначае дзень нараджэння

24 июня 2016

Яму спаўняецца 1042 гады. А ў нядзелю, 26 чэрвеня, абласны цэнтр адзначыць 72-ю гадавіну вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У гісторыі горада былі ўзлёты і падзенні, разбуральныя войны і стваральная праца віцяблян. У гады Вялікай Айчыннай вайны горад быў разбураны дашчэнту, а сёння гэта квітнеючы, прыгожы і камфортны для жыцця абласны цэнтр. Свята горада расцягнецца на тры дні. Самыя яркія падзеі - у рэпартажы Вольгі Маслоўскай.