Віцебск адзначае Дзень вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

26 июня 2018

Памяць загінуўшых ушанавалі на плошчы Перамогі. Да манумента ў гонар савецкіх воінаў, партызан і падпольшчыкаў усклалі жывыя кветкі. Падчас Вялікай Айчыннай горад на Заходняй Дзвіне перажыў страшныя выпрабаванні. Ён быў практычна разбураны. Акупанты разбамбілі дамы, прадпрыемствы, помнікі архітэктуры.

Напярэдадні эпізод бою Віцебска-Аршанскай наступальнай аперацыі ўзнавілі ў гістарычнай рэканструкцыі.