Віцебск адзначае Дзень Незалежнасці

3 июля 2015

Ёсць чым здзівіць гасцей і жыхароў у Віцебску. На прамую сувязь са студыяй выходзіць наш карэспандэнт у паўночнай сталіцы Вольга Маслоўская (прамое ўключэнне). Галоўнае дзяржаўнае свята віцябляне адзначаюць на галоўнай плошчы паўночнай сталіцы. Плошча Перамогі - адна з самых вялікіх у Еўропе, і сёння яна ўся запоўненая людзьмі.

Старт урачыстасцям даў марш парадных ваенных разлікаў Віцебскага гарнізона. Кветкі да Вечнага агню, хвіліна маўчання. Абыякавых няма.

Ледзь хтосьці рызыкне дэсантавацца ў самы цэнтр ажыўленага горада, але для парашутыстаў Віцебскага аэраклуба невыканальных задач не існуе. І сёння яны гэта яшчэ раз даказалі. Выканаўшы складаныя акрабатычныя фігуры ў паветры, пад авацыі майстра спорту прызямліліся на плошчу Перамогі.

І ўжо ўвага гледачоў прыкавана да ракі Заходняя Дзвіна. Вайскоўцы 103-й мабільнай брыгады ўпершыню дэманструюць фарсіраванне воднай перашкоды. Дух захоплівае ад таго, з якой хуткасцю бронетранспарцёры пераадольваюць раку і дэсантнікі захопліваюць лагер умоўнага саперніка.

Святочна і ва ўсіх малых гарадах паўночнага рэгіёна. У Лёзне сёння Алея Славы ўвекавечыць імёны знакамітых землякоў. Падарункам жыхарам гарадка стане адкрыццё новага дома рамёстваў і фальклору. А ў Сянне ўстановяць памятны знак у гонар Матроны Маркевіч. Менавіта яна стала аўтарам арнаменту на Дзяржаўным флагу Беларусі.