Віцебск адзначае 72-ю гадавіну вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

26 июня 2016

26 чэрвеня 44-га года пасля жорсткіх баёў у горад увайшлі савецкія войскі. Гэтая складаная ваенная аперацыя ўпісана ў гісторыю Вялікай Айчыннай пад назвай "Віцебскі кацёл". На момант вызвалення ў абласным цэнтры заставалася толькі 118 жыхароў, тады як да вайны тут пражывала 180 тысяч чалавек.

Замежныя спецыялісты гаварылі аб немагчымасці аднаўлення разбуранага горада. Аднак сёння гэта квітнеючы і камфортны для жыцця абласны цэнтр. Дзень вызвалення віцябчане адзначылі на галоўнай плошчы Перамогі. Адбыўся мітынг. Памяць загінуўшых ушанавалі хвілінай маўчання, да Вечнага агню з удзячнасцю за подзвіг леглі жывыя кветкі.