Кожны кіраўнік павінен выконваць абяцанні, каб не страціць давер людзей. На гэтым зрабіў акцэнт сёння падчас выязнога прыёму грамадзян у Шуміліне памочнік Прэзідэнта Беларусі - інспектар па Віцебскай вобласці. Віталь Воўк разгледзеў сем зваротаў. Адзін з іх датычыўся капітальнага рамонту і гарачага водазабеспячэння.
Віталь Воўк, памочнік Прэзідэнта Беларусі - інспектар па Віцебскай вобласці: "Некаторыя пытанні замоўчваюцца. Трэба не саромецца, а калі ёсць пытанне - прыходзіць. Ёсць і гарачыя лініі, ёсць і прыёмы. Не саромецца, а адстойваць свае правы. Усе мы хочам, каб нашым людзям было камфортна жыць".
У спісе пытанняў таксама газіфікацыя жылога дома, функцыянаванне ясляў-сада ў невялікай вёсцы, зямельныя спрэчкі. У кожнай праблеме памочнік Прэзідэнта даручыў дэталёва разабрацца.
Віталь Воўк правёў выязны прыём грамадзян у Шуміліне
19 марта 2019













