Віталь Прыма правёў сёння выязны прыём грамадзян

16 октября 2019
Пытанні ЖКГ, будаўніцтва, транспарту. Памочнік Прэзідэнта - інспектар па Мінску правёў сёння выязны прыём грамадзян у адміністрацыі Першамайскага раёна сталіцы. На кожнае пытанне  ў Віталя Прымы  пайшло не менш за паўгадзіны, асобныя ён узяў на аловак. У цэлым на сустрэчу запісаліся 15 чалавек. І ў большасці выпадкаў, як паказвае практыка,  праблемы можна было вырашыць на месцах.

Віталь Прыма, памочнік Прэзідэнта Беларусі -  інспектар па г. Мінску: "Неабходна не толькі зразумець сутнасць праблемы, але і зразумець першапрычыны гэтых праблемных пытанняў, потым паглядзець, як яны вырашаліся на ўзроўні адміністрацыі горада. І потым ужо вызначыць шляхі вырашэння гэтых праблемных пытанняў, таму што людзі чакаюць, што з улікам тых этапаў, якія яны ўжо прайшлі са сваімі зваротамі, што яны ўсё ж тут атрымаюць рашэнне сваіх праблем. Наша задача - паглыбіцца ў сутнасць кожнага звароту і прапанаваць чалавеку варыянты".

Асабістыя прыёмы грамадзян Адміністрацыя Прэзідэнта будзе праводзіць увесь кастрычнік. Запісацца на сустрэчы можна па тэлефонах аддзелаў па працы са зваротамі грамадзян адпаведных выканкамаў.