Вішынг-атакі на беларускіх карыстальнікаў банкаўскіх карт. За 2 тыдні больш за 400 пацярпелых

1 декабря 2019
Беларусаў атакуе "вішынг"! Гэта калі вам тэлефануюць і прадстаўляюцца супрацоўнікамі банка, каб выведаць рэквізіты аплатнай карткі, а потым абчысціць рахунак.

За апошнія два  тыдні ўжо больш за 400  пацярпелых. Званкі ідуць з Украіны і Расіі. Лік крадзяжоў з дапамогай камп'ютарнай тэхнікі расце. За гэты год у беларусаў выкралі больш за 6 мільёнаў рублёў. У спісе пацярпелых больш як 7 з паловай тысяч чалавек.

Зламыснікі выкарыстоўваюць  псіхалогію і акцёрскія прыёмы.  Нашаму карэспандэнту Уладзіміру Каралёву атрымалася пагутарыць з такім махінатарам (відэа).