Віртуальны і рэальны свет аб'ядноўвае Steam-лагер у Барысаўскім раёне

15 августа 2019
За 9 дзён стаць праграмістам, інжынерам альбо трапіць на другі кантынент. У Барысаўскім раёне трэці год запар дабрачынны праект аб'ядноўвае сотню школьнікаў з усёй краіны. Дзеці, якія даслалі матывацыйны ліст, трапляюць у адукацыйны лагер бясплатна. Сёлета ў цэнтральным рэгіёне адпачываюць і атрымліваюць новыя веды юнакі і дзяўчаты з Магілёўскай вобласці. Юлія Токар  пра адпачынак новага фармату.

Коміксы Marvel ахвотна чытае Даніла Стафановіч. Не пакідаючы лінгвістычны клас, разам са сваімі равеснікамі ён падарожнічае па Амерыцы, вывучае гісторыю манет і гуляе ў квесты. На занятках існуе толькі адзінае правіла - не баяцца размаўляць на замежнай. 

Павысіць узровень мовы, разабрацца ў  матэматыцы, робататэхніцы - вось той мінімум, які за 9 дзён павінны прайсці юныя адпачывальнікі Steam-лагера, што ў Барысаўскім раёне.

Кожнае лета, а гэта ўжо трэці сезон, сюды запрашаюць сотню школьнікаў з усёй краіны. Адкрыць для сябе новыя веды ўжо прыязджалі з Гродзенскай вобласці, Мінскай. Сёлета адпачываюць з усходняга рэгіёна. 

Стварыць робата, аснасціць яго сэнсарамі і прымусіць рухацца – такія інжынерныя задачы пад сілу нават дзяўчатам.

Напрыканцы змены кожны атрад прадэманструе свой праект. У каманды Паліны Літвіновіч са Слуцка - зялёная ініцыятыва.  

Вось так цікавыя ідэі аб'ядноўваюць ініцыятыўных хлопчыкаў і дзяўчат, адкрываюць для іх новыя бязмежныя гарызонты. А самае галоўнае, што Steam-лагер - гэта дабрачынны праект.