Віртуальныя экскурсіі запусцілі ў Брэсце

15 июля 2019

У краязнаўчым музеі можна ўбачыць славутасці рэгіёна і не пакідаць пры гэтым будынак. З дапамогай дапоўненай рэальнасці турысты змогуць паглядзець, як выглядаў палац Сапегаў у Ружанах некалькі стагоддзяў таму. У XVIII стагоддзі гэта была адна з найбагацейшых рэзідэнцый Беларусі. Каб убачыць былую раскошу, досыць надзець спецыяльныя акуляры. Дзякуючы 3D-тэхналогіі выява выглядае вельмі праўдападобна. Мэта навіны - не толькі дапоўніць экспазіцыі, якія ўжо ёсць у музеі, але і зацікавіць суседнімі славутасцямі, каб турысты захацелі пабываць там у рэальнасці.

Хутка турыстам прапануюць віртуальную экскурсію па яшчэ адной славутасці - археалагічным музеі "Бярэсце". Таксама распрацоўшчыкі плануюць стварыць 3D-мадэль крыжа Еўфрасінні Полацкай.