Віртуальную адукацыю Беларусі гатовыя вывучаць у ААЭ

27 июня 2019

Вопыт Беларусі па дыстанцыйнай адукацыі і ўкараненні віртуальнай рэальнасці ў навучальны працэс зацікавіў прадстаўнікоў Міністэрства адукацыі Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў. Аб гэтым заявіў міністр адукацыі ААЭ Хусейн аль-Хамадзі сёння ў Парку высокіх тэхналогій. Гасцям распавялі аб асноўных палажэннях лічбавага дэкрэту, прэзентавалі патэнцыял ПВТ,  навучальныя праекты, адукацыйныя сайты і сэрвісы рэзідэнтаў. Напрыклад, зараз трэць беларускіх школ вядзе ўлік ацэнак у электронным выглядзе. І гэтая колькасць будзе расці. Таксама прадстаўнікам Міністэрства адукацыі Эміратаў прадэманстравалі айчынныя распрацоўкі. Як з дапамогай VR-шлема і спецыяльных джойсцікаў навучыцца кіраваць цягніком, і чым дапаможа віртуальная рэальнасць на ўроках хіміі і астралогіі ў школах. Госці гатовыя вывучыць беларускі вопыт, а працяг супрацоўніцтва ПВТ і ААЭ плануецца ў рамках сусветнай выставы "Экспа-2020". У ёй прымуць удзел беларускія IT-кампаніі і стартапы.