Вінаваты ў забойстве матушкі ў Азарычах атрымаў 24 гады ўзмоцненага рэжыму

1 июня 2020
У Гомелі вынеслі прысуд абвінавачанаму ў жорсткім забойстве матушкі ў Азарычах. Віктар Марозаў асуджаны на 24 гады ўзмоцненага рэжыму. Маладому чалавеку 23, і ён прызнаны вінаватым у разбоі з пранікненнем у жыллё, забойстве з асаблівай жорсткасцю і крадзяжы аўтамабіля. У кастрычніку мінулага года Марозаў, адзін з будаўнікоў храма, пасварыўся са сваёй дзяўчынай па тэлефоне, выпіў і вырашыў выкрасці машыну ў настаяцеля, каб паехаць пагаварыць з каханай. Марозаў пайшоў да дому настаяцеля храма, там паспрабаваў завесці аўтамабіль. На шум выйшла матушка. Абвінавачаны нанёс жанчыне каля 60 удараў нажом, пракраўся ў дом, забраў грошы, мабільны тэлефон і выкраў машыну. У роднай вёсцы Вязавіца п'яны вадзіцель патрапіў у ДТЗ на малочна-таварнай ферме. Сведкі забралі ў яго ключы ад машыны. Мужчына схаваўся, але менш як праз суткі быў затрыманы.